Контакты


Факультет дошкольного образования БГПУ

Республика Беларусь,

220118, г.Минск,

ул.Кабушкина 59а

Тел.:  +375 17 311-22-73
 

E-mail: preschool@bspu.by

 

Сайт центра современных методик дошкольного образования

 

Правила внутреннего распорядка БГПУ для обучающихся

 

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году В ПЕРВУЮ ОЧЕРЕДЬ

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году ВНЕ ОЧЕРЕДИ

 

СПИСОК-ОЧЕРЕДЬ СТУДЕНТОВ, желающих проживать в общежитиях БГПУ в 2026-2027 учебном году  

 

 

 

 

 

Магистратура

 

 

 

 

События

“Ведай мінулае роднай мовы”: сустрэча са студэнцтвам у БДПУ

2023-11-22

21 лістапада 2023 года загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Наталля Вікенцьеўна Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка правялі сустрэчу-прэзентацыю “Гісторыя роднай мовы” са студэнтамі 1-га курса факультэта дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Арганізавала гэтую сустрэчу дацэнт кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі Людміла Уладзіміраўна Фінькевіч.

Н.В. Паляшчук расказала пра асноўныя перыяды развіцця беларускай мовы, пазнаёміла з помнікамі пісьменнасці як крыніцамі вывучэння мовы нашых продкаў, прывяла цікавыя звесткі, звязаныя з  гісторыяй іх з‘яўлення, бытавання і даследавання.

Э.В. Ярмоленка сваё выступленне прысвяціла творам старабеларускай свецка-мастацкай пісьменнасці. Яна пазнаёміла прысутных з беларускімі летапісамі і хронікамі, воінскімі аповесцямі, навучальнай і варажбітна-астралагічнай літаратурай.

Вучоныя працягнулі традыцыю сваіх сустрэч  са студэнтамі: правялі віктарыну “Ведаю мінулае роднай мовы” і прапанавалі першакурснікам прачытаць урывак тэксту на старабеларускай мове, на гэты раз з рукапіснага помніка XVI ст. “Неба”.