На роднай мове
О край родны, край прыгожы,
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым,
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць?
Якуб Колас
3’яўленне гэтага дапаможніка выклікана імкненнем aўтаpa дапамагчы педагагічным работнікам устаноў дашкольнай адукацыі расціць маленькіх дзетак сапраўднымі беларусамі, фарміраваць у ix нацыянальную самасвядомасць, садзейнічаць засваенню iмі пэўных духоўна-маральных каштоўнасцей.
Асэнсаванне выхаванцамі ўстаноў дашкольнай адукацыі нацыяналъных i агульначалавечых каштоўнасцей; адказнае і паважлівае стаўленне да кулътурна-гістарычнай спадчыны народа, дзейсны ўдзел у яе захаванні выступаюць як вызначальныя задачы патрыятычнага, грамадзянскага, этнакультурнага выхавання. Праз культурную спадчыну беларускага этнасу дзіця спазнае лёс роднай Беларусі, яе культуру i гісторыю, яе традыцыі.
Дапаможнік “Мая родная старонка: краязнаўства і этнаграфія Беларусі для дзяцей ад 5 да 7 гадоу” змяшчае прыклады адукацыйных сітуацый, якія канструююцца з выкарыстаннем краязнаўчага i этнаграфічнага матэрыялу або выяў с аднайменнага вучебнага нагляднага дапаможніка i арганізуюцца з выхаванцамі ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў у час нерэгламентаванай дзейнасці.
У плане рэалізацыі адукацыйнай дзейнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі прадстаўлены матэрыял можа бьщь рэалізаваны праз кампанент “Маўленчыя зносіны”.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя