Гульня-квест «Беларусiяда» у ДУА «Дзiцячы сад № 475 г. Мiнска»
30 кастрычнiка 2023 г. студенты 4-га курса факультэта дашкольнай адукацыi Акiмава Мiлана, Пятровiч Юлiя, Прусянкова Яна, Трэцьякова Палiна, Фiлiповiч Марыя, Чэрнiк Кацярына пад кiраўнiцтвам намеснiка загадчыка па асноўнай дзейнасцi ДУА «Дзiцячы сад № 475 г.Мiнска» Мальчыхiнай Веранiкi Аркадзьеўны i выкладчыка кафедры агульнай i дзiцячай псiхалогii БДПУ Бондар Наталлi Пятроўны арганiзавалi i правялi для дзяцей старэйшых групп гульню-квест «Беларусiяда», якая стала сапраўдным святам беларускай мовы i культуры. Тэрыторыяй правядзення гульнi стаў увесь дзiцячы сад (памяшканнi групп, кабiнет псiхолага, спартыўная i музычная залы). На кожнай станцыi дзецi выконвалi заданнi, адгадвалi загадкi, адказвалi на пытаннi аб роднай краiне, яе геаграфii, прыродзе, раслiнах i жывёлах, традыцыйных промыслах, абмяркоўвалi праблемы аховы прыроды, а таксама гулялi ў беларускiя рухомыя гульнi.
Гульня-квест выклiкала вялiкую цiкавасць як у дзяцей, так i ў выхавальнiкаў, а таксама ва ўсiх супрацоўнiкаў яслi-сада; усе адзначылi выключна ўдалую форму яе правядзення.
Студэнты вельмi ўдзячны загадчыцы ДУА «Дзiцячы сад № 475 г.Мiнска» Крывiцкай Аксане Мiкалаеўне, намеснiцы загадчыка па асноўнай дзейнасцi Мальчыхiнай Веранiке Аркадзьеўне, выхавальнiкам i ўсiм супарацоўнiкам дзiцячага сада за дапамогу ў арганiзацыi i правядзеннi гульнi.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя