Контакты


Факультет дошкольного образования БГПУ

Республика Беларусь,

220118, г.Минск,

ул.Кабушкина 59а

Тел.:  +375 17 311-22-73
 

E-mail: preschool@bspu.by

 

Сайт центра современных методик дошкольного образования

 

Правила внутреннего распорядка БГПУ для обучающихся

 

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году В ПЕРВУЮ ОЧЕРЕДЬ

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году ВНЕ ОЧЕРЕДИ

 

СПИСОК-ОЧЕРЕДЬ СТУДЕНТОВ, желающих проживать в общежитиях БГПУ в 2026-2027 учебном году  

 

 

 

 

 

Магистратура

 

 

 

 

События

АД ПРАКТЫКІ - ДА ПРАФЕСІЙНАГА СТАЎЛЕННЯ

2021-10-29

28.10.2021 студэнты 1 і 4 курсаў факультэта дашкольнай адукацыі, якія праходзяць азнаямленчую і пераддыпломную практыку,  прынялі  ўдзел у музычным вольным часе, прысвечаным святкаванню восені на базе дзіцячай дашкольнай установы № 468 Першамайскага раёна г. Мінска (кіраўнік практыкі – дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі Тукач Валянціна Паўлаўна, кандыдат педагагічных навук).

У адзін дзень прайшлі два святы: адно з іх у беларускамоўнай групе, другое – у рускамоўнай. І арганізатары, і выхаванцы атрымалі станоўчыя эмоцыі. Дзеці  расказвалі вершы пра восень, спявалі песні, гралі ў беларускія народныя гульні, карагодзілі музычныя гульні і інш. Студэнты гралі ролі восені, грыба - баравіка, апавядальніцы, тым самым  паказалі свае здольнасці ў тэатральнай і гульнявой дзейнасці, а таксама рэалізавалі ў практычнай дзейнасці свае веды ў вобласці педагогікі, псіхалогіі, методык дашкольнай адукацыі.   

Вялікую дапамогу студэнтам аказалі выхавацелі вышэйшай катэгорыі, сапраўдныя майстры сваёй справы - Казлова Надзея Міхайлаўна, Матылёнак Таццяна Пятроўна.

Адметную ролю ў свяце адыграла музычны кіраўнік Авілава Лія Рымаўна. Свята было пабудавана згодна са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і рэкамендаваным ёю рэпертуарам па музычнаму выхаванню для дзяцей ад 4 да 5 гадоў. Аздначым, што музычны кіраўнік вялікую ўвагу ўдзяляла методыцы музычнага выхавання, ўключэннем дыдактычных забаўляльных гульняў,   што спрыяла пазнавальнай актыўнасці дзяцей, фарміраванню іх эстэтычнага густу, гарманічнаму ўсебаковаму развіццю. 

Ролю апавядальніка-вядучага гуляла Алена Патрына. Яна паказала майстар-клас вядучага свята, здольнасці выразна і артыстычна весці за сабой у свяце дзяцей, збіраць іх увагу і зацікавіць тым, што адбываецца.

Ролю восені адыгралі ў беларускамоўнай групе  Карына Сармант, у рускамоўнай групе – Карына Балтраш, а ролі грыба - Паліна Апацкая і Алег Казека. Студэнты стварылі для выхаванцаў сапраўдную карціну казачнасці, захапляльнасці, святочнага настрою. Варта адзначыць, што студэнты  добра валодалі беларускай мовай і свабодна размаўлялі на ёй з выхаванцамі. Дарэчы, Алег Казека паказаў вобраз грыба вельмі дакладна і выразна, тым самым стварыў у дзяцей радасны настрой і вялікі давер да сябе, як ад хлопчыкаў, так і ад дзяўчынак. Дзеці напрыканцы выказвалі свае захапленні як яго вобразу, так і яму самому. 

Разам са студэнтамі 4 курса  прымалі ўдзел у святах і студэнты 1 курса, якія праходзяць азнаямленчую практыку ў гэтым жа дзіцячым садку. Студэнты паказалі першакурснікам свае майстар-класы, а першакурснікі Скапчынская Дар’я  і Казлова Анжаліка таксама сябе папрактыкавалі  ў вобразах восені і доктара. 

На погляд стваральнікаў і арганізатараў- свята атрымалася!