Контакты


Факультет дошкольного образования БГПУ

Республика Беларусь,

220118, г.Минск,

ул.Кабушкина 59а

Тел.:  +375 17 311-22-73
 

E-mail: preschool@bspu.by

 

Сайт центра современных методик дошкольного образования

 

Правила внутреннего распорядка БГПУ для обучающихся

 

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году В ПЕРВУЮ ОЧЕРЕДЬ

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году ВНЕ ОЧЕРЕДИ

 

СПИСОК-ОЧЕРЕДЬ СТУДЕНТОВ, желающих проживать в общежитиях БГПУ в 2026-2027 учебном году  

 

 

 

 

 

Магистратура

 

 

 

 

События

Уручэнне дыпломаў

2017-02-24

24 лютага 2017 г. на факультэце дашкольнай адукацыі адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасцей “Дашкольная адукацыя”, “Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія” са скарочаным тэрмінам навучання.

На мерапрыемстве з віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі выпускнікам выступілі дэкан факультэта В.М. Анцыпіровіч, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце І.Г. Гушчынскі, загадчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі В.В. Леганькова, спецыялісты па працы са студэнтамі Т.І. Тумас і А.А. Гайдук, а таксама выкладчыкі В.У. Гардзіюк і В.І. Расолька. У сваю чаргу былыя студэнты, а цяпер ужо спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, падзякавалі факультэту за атрыманыя веды, магчымасці прафесійнага росту, а таксама незабыўныя гады студэнцкага жыцця. Сапраўдным упрыгожваннем мерапрыемства сталі вакальныя, харэаграфічныя і гумарыстычныя выступленні студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі, а таксама саміх выпускнікоў-завочнікаў.

Сёлета факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ выпусціў 95 спецыялістаў, якія атрымлівалі вышэйшую адукацыю ў скарочаны тэрмін (3 г. 6 мес. – па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”, 4 г. 6 мес. – для спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія”) на падставе наяўнасці сярэднеспецыяльнай адукацыі. Адзначым, 11 студэнтаў (12 %) здалі дзяржаўныя экзамены на 9–10.

Адміністрацыя ФДА жадае нашым выпускнікам не спыняцца на дасягнутым і пакарэння новых прафесійных вяршынь!