Круглы стол "Парламентарызм у Беларусі: гісторыя і сучаснасць"
8 верасня 2016 г. у інтэрнатах № 2 і № 7 БДПУ былі праведзены круглыя сталы на тэму "Парламентарызм у Беларусі: гісторыя і сучаснасць". Мерапрныемствы прысвечаны выбарам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі, якія адбудуцца 11 верасня 2016 г. Удзел у круглых сталах прынялі ўдзел студэнты факультэта дашкольнай адукацыі, у ролі мадэратара выступіў намеснік дэкана па вучэбнай рабоце ФДА, кандыдат гістарычных навук І.Г. Гушчынскі.
Ва ўступным слове І.Г. Гушчынскі расказаў аб сутнасці паняцця парламентарызм, паказаў, што дадзены палітычны інстытут у нашай краіне мае глыбокія карані, якія бяруць пакчатак яшчэ з часоў Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага. Студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні і выказаць сваі меркаванні аб асаблівасцях развіцця парламентарызму на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарыячныя перыяды, функцыях і ролі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў жыцці грамадства на сучасным этапе, выбарчым заканадаўстве ў Беларусі і інш. Падводзячы высновы, удзельнікі круглых сталоў пагадзіліся, што парламенцкія выбары з'яўляюцца адной з найважнейшых падзей у жыцці краіны, бо ад якасці працы заканадаўчага органа залежыць развіццё ўсіх сфер грамадскага жыцця: эканомікі, палітыкі, культуры, адукацыі і г. д.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка


Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя