Уручэнне дыпломаў выпускнікам завочнай формы атрымання адукацыі
20 лютага ў актавай залі 11 корпуса БДПУ (вул. Кабушкіна 59а) адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам завочнай формы навучання спецыяльнасцей “Дашкольная адукацыя” (3 г. 6 мес. навучання), “Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія” (4 г. 6 мес. навучання).
Са словамі на дарогу наваяўленым спецыялістам з вышэйшай адукацыяй выступілі дэкан факультэта А.М. Каспяровіч, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце І.Г. Гушчынскі, загадчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі В.В. Леганькова, загадчык кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі Т.В. Паздзеева, загадчык кафедры методык дашкольнай адукацыі Д.М. Дубініна, старэйшы выкладчык кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі В.У. Гардзяюк, супрацоўнікі дэканата Т.І. Тумас, А.А. Гайдук.
Выпускнікі ў сваю чаргу шчыра падзякавалі выкладчыкам і спецыялістам дэканата за незабыўныя гады навучання на факультэце, а таксама ўклад у іх станаўленне як высокакваліфікаваных спецыялістаў сферы дашкольнай адукацыі.
Сапраўдным упрыгожваннем мерапрыемства сталі выступленні студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі, якія прадэманстравалі свае вакальныя і харэаграфічныя таленты.





Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя