Контакты


Факультет дошкольного образования БГПУ

Республика Беларусь,

220118, г.Минск,

ул.Кабушкина 59а

Тел.:  +375 17 311-22-73
 

E-mail: preschool@bspu.by

 

Сайт центра современных методик дошкольного образования

 

Правила внутреннего распорядка БГПУ для обучающихся

 

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году В ПЕРВУЮ ОЧЕРЕДЬ

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году ВНЕ ОЧЕРЕДИ

 

СПИСОК-ОЧЕРЕДЬ СТУДЕНТОВ, желающих проживать в общежитиях БГПУ в 2026-2027 учебном году  

 

 

 

 

 

Магистратура

 

 

 

 

События

Сустрэча на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

2025-12-09

8 снежня 2025 г. Н. В. Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа»), і Э. В. Ярмоленка, вядучы навуковы супрацоўнік названага аддзела, пры ўдзеле дацэнта кафедры агульнай и дзіцячай психалогіі Л.У. Фінькевіч правялі інтэрактыўную лекцыю «Ад гісторыі слова да гісторыі мовы» на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка для студэнтаў першага курса.

Н. В. Паляшчук расказала пра асаблівасці прадстаўлення лексікі ў слоўніках сучаснай беларускай мовы, падкрэсліла ролю лексікаграфічных крыніц у павышэнні моўнай і маўленчай культуры чалавека, акцэнтавала ўвагу на “Гістарычным слоўніку беларускай мовы” як крыніцы пазнання не толькі беларускай мовы XIV–XVIII стст., але і мінулага Беларусі.

Э. В. Ярмоленка прысвяціла сваё паведамленне запазычанай лексіцы ў старабеларускай мове. Прысутныя даведаліся пра шляхі пранікнення запазычанняў у старабеларускую мову, сферы іх выкарыстання, асаблівасці рэпрэзентацыі і тлумачэння іншамоўных слоў у “Псалтыры” (1517) Францыска Скарыны, “Лексісе” (1596) Лаўрэнція Зізанія і некаторых іншых беларускіх пісьмовых помніках XIV–XVIII стст.

Навукоўцы прэзентавалі студэнтам і выкладчыкам факультэта факсіміле Слуцкага Евангелля XVI ст., распавялі пра яго стварэнне, бытаванне, мастацкае афармленне.

Завяршылася сустрэча віктарынай па гісторыі беларускага слова.