Контакты


Факультет дошкольного образования БГПУ

Республика Беларусь,

220118, г.Минск,

ул.Кабушкина 59а

Тел.:  +375 17 311-22-73
 

E-mail: preschool@bspu.by

 

Сайт центра современных методик дошкольного образования

 

Правила внутреннего распорядка БГПУ для обучающихся

 

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году В ПЕРВУЮ ОЧЕРЕДЬ

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году ВНЕ ОЧЕРЕДИ

 

СПИСОК-ОЧЕРЕДЬ СТУДЕНТОВ, желающих проживать в общежитиях БГПУ в 2026-2027 учебном году  

 

 

 

 

 

Магистратура

 

 

 

 

События

Семінар-практыкум па выкарыстанні СДН “Moodle” у адукацыйным працэсе

2016-09-19

Сучасныя патрабаванні да форм і метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу прадугледжваюць пашырэнне выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Гэта асабліва актуальна пры працы са студэнтамі завочнай формы атрымання адукацыі, бо менавіта ад эфектыўнасці арганізацыі і метадычнага суправаджэння іх самастойнай працы ў міжсесійны перыяд у першую чаргу залежыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў. Адным са сродкаў рэалізацыі ўзаемадзеяння студэнта і выкладчыка ў аддаленым доступе сёння з’яўляецца сістэма дыстанцыйнага навучання “Moodle”.

19 верасня 2016 г. на факультэце дашкольнай адукацыі адбыўся семінар-практыкум для прафесарска-выкладчыцкага складу па пытаннях распрацоўкі дыстанцыйных курсаў на платформе СДН “Moodle”. Семінар праведзены начальнікам аддзела дыстанцыйнага навучання Цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій А.В. Салабай і спецыялістам па дыстанцыйнаму навучанню М.А. Буторынай. Выкладчыкі кафедр методык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, агульнай і дашкольнай педагогікі былі азнаёмлены з асаблівасцямі функцыянавання СДН “Moodle” і атрымалі кансультацыю па выкарыстанні яе магчымасцей пры арганізацыі самастойнай працы студэнтаў і правядзення кантрольных мерапрыемстваў.

Факультэт дашкольнай адукацыі выказвае шчырую ўдзячнасць аддзелу дыстанцыйнага навучання ЦРІТ і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва.