Семінар-практыкум па выкарыстанні СДН “Moodle” у адукацыйным працэсе
Сучасныя патрабаванні да форм і метадаў арганізацыі адукацыйнага працэсу прадугледжваюць пашырэнне выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Гэта асабліва актуальна пры працы са студэнтамі завочнай формы атрымання адукацыі, бо менавіта ад эфектыўнасці арганізацыі і метадычнага суправаджэння іх самастойнай працы ў міжсесійны перыяд у першую чаргу залежыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў. Адным са сродкаў рэалізацыі ўзаемадзеяння студэнта і выкладчыка ў аддаленым доступе сёння з’яўляецца сістэма дыстанцыйнага навучання “Moodle”.
19 верасня 2016 г. на факультэце дашкольнай адукацыі адбыўся семінар-практыкум для прафесарска-выкладчыцкага складу па пытаннях распрацоўкі дыстанцыйных курсаў на платформе СДН “Moodle”. Семінар праведзены начальнікам аддзела дыстанцыйнага навучання Цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій А.В. Салабай і спецыялістам па дыстанцыйнаму навучанню М.А. Буторынай. Выкладчыкі кафедр методык дашкольнай адукацыі, агульнай і дзіцячай псіхалогіі, агульнай і дашкольнай педагогікі былі азнаёмлены з асаблівасцямі функцыянавання СДН “Moodle” і атрымалі кансультацыю па выкарыстанні яе магчымасцей пры арганізацыі самастойнай працы студэнтаў і правядзення кантрольных мерапрыемстваў.
Факультэт дашкольнай адукацыі выказвае шчырую ўдзячнасць аддзелу дыстанцыйнага навучання ЦРІТ і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя