Канстытуцыя - гарант законнасці!
14-15 сакавіка 2017 года ў інтэрнатах № 2 і № 7 прайшлі круглыя сталы "Канстытуцыя – гарант законнасці", прысвечаныя 23-й гадавіне прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстах прынялі ўдзел студэнты факультэтаў дашкольнай адукацыі і фізічнага выхавання БДПУ. У ролі мадэратара выступіў намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт І.Г. Гушчынскі.
Мерапрыемствы пачыналіся з уступнага слова мадэратара І.Г. Гушчынскага, а затым працягваліся ў форме абмеркавання актуальных пытанняў, звязаных з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, пасля чаго падводзіліся вынікі круглых сталоў.
Ва ўступных словах І.Г. Гушчынскі распавёў студэнтам аб сутнасці паняцця канстытуцыя, гісторыі прыняцця першых канстытуцый (у ЗША, Францыі, Рэчы Паспалітай). Асаблівая ўвага была звернута на канстытуцыю Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. і яе супярэчлівую ролю ў гісторыі беларускага народа. Затым былі закранты некаторыя аспекты беларускіх канстытуцый савецкага перыяду (1919, 1927, 1937, 1978 гг.).
Сярод пытанняў, якія сталі прадметам абмеркавання ўдзельнікаў круглых сталоў былі: роля і функцыі Канстытуцыі ў жыцці грамадства; гарантыя правоў і свабод грамадзян; саблюдзенне грамадзянамі абавязкаў, прапісаных у Канстытуцыі; значэнне Канстытуцыі 1994 г. для станаўлення суверэнітэту і дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь; змяненні і дапаўненні, прынятыя на рэспубліканскіх рэферэндумах 1995, 1996, 2004 гг. Адзначым, студэнты паказалі даволі глыбокае веданне зместа Канстытуцыі. Найбольш актыўныя ўдзельнікі дыскусій атрымалі сімвалічныя падарункі – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі круглых сталоў сышліся ў меркаванні, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адыгрывае ключавую ролю ў належным функцыянаванні дзяржаўнага механізму нашай краіны і з'яўляецца гарантам правоў і свабод грамадзян.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя