"Фестываль прафесій" у Салігорску
З 15 па 19 красавіка ў Салігорску на базе ДУДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна" праходзіць прафарыентацыйнае мерапрыемства "Фестываль прафесій". У яго рамках установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі прэзентуюць свае адукацыйныя праграмы для выпускнікоў школ салігорскага рэгіёну. Атрымаў запрашэнне прыняць удзел у фестывалі і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.
Прадстаўляў БДПУ на мерапрыемстве намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі, какндыдат гістарычных навук, дацэнт, Ігар Генадзьевіч Гушчынскі. 15 красавіка ён выступіў з прэзентацыяй нашага ўніверсітэта. Патэнцыйныя абітурыенты атрымалі інфармацыю аб магчымасцях паступлення і перспектывах навучання ў БДПУ (спецыяльнасцях, факультэтах, лічбах прыёму, конкурсах і прахадных балах мінулага году, а таксама прадастаўленні інтэрнату першакурснікам, культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта). Спецыяльнасці БДПУ выклікалі жывую зацікаўленасць у аўдыторыі. Усе жадаючыя здолелі задаць пытанні і атрымаць разгорнутыя і кампетэнтныя адказы адносна розных аспектаў паступлення і навучання ў БДПУ (залічэння выпускнікоў педагагічных класаў, пражывання ў інтэрнаце, перспектывах далейшага працаўладкавання і інш.).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя