Контакты


Факультет дошкольного образования БГПУ

Республика Беларусь,

220118, г.Минск,

ул.Кабушкина 59а

Тел.:  +375 17 311-22-73
 

E-mail: preschool@bspu.by

 

Сайт центра современных методик дошкольного образования

 

Правила внутреннего распорядка БГПУ для обучающихся

 

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году В ПЕРВУЮ ОЧЕРЕДЬ

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году ВНЕ ОЧЕРЕДИ

 

СПИСОК-ОЧЕРЕДЬ СТУДЕНТОВ, желающих проживать в общежитиях БГПУ в 2026-2027 учебном году  

 

 

 

 

 

Магистратура

 

 

 

 

События

Экскурсія ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

2016-05-27

27 мая 2016 г. студэнты 1-га курса факультэта дашкольнай адукацыі разам з намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце, дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў І.Г. Гушчынскім наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, дзе для іх была арганізавана азнаямленчая экскурсія.

Дадзенае мерапрыемства было праведзена ў рамках вывучэння першакурснікамі факультатыўнай дысцыпліны “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”. Экскурсію правёў загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, А.Ф. Вялікі.

Падчас экскурсіі студэнты ФДА азнаёміліся са структурай і асноўнымі накірункамі дзейнасці ДУ “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь”, а таксама змаглі ўвачавідкі ўбачыць арыгіналы ўнікальных дакументаў, якія датычаць падзей Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі: пачатку Вялікай Айчыннай вайны, руху Супраціўлення, нацысцкага акупацыйнага рэжыму і генацыду народу, калабарацыянізму. Жывую цікавасць у першакурснікаў выклікалі дакументы, якія паказваюць быт і баявую дзейнасць удзельнікаў партызанскіх атрадаў – фотаздымкі, друкаваныя і рукапісныя газеты (баявыя лісткі) атрадаў, журналы баявых дзеянняў і г. д.

Дадзеныя матэрыялы яркімі фарбамі дапаўняюць інфармацыю падручнікаў і ўніверсітэцкіх лекцый, спрыяюць фарміраванню ў аўдыторыі ўстойлівага інтарэсу да гісторыі Радзімы. Гэта асабліва важна для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей (у тым ліку будучых выхавацеляў устаноў дашкольнай адукацыі), на якіх ляжыць выключна важная і адказная місія – фарміраванне пачуццяў патрыятызму і грамадзянскасці ў будучых пакаленняў.

Факультэт дашкольнай адукацыі выказвае шчырую ўдзячнасць ДУ “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь” і Анатолю Фёдаравічу Вялікаму за цікавую і карысную экскурсію.