Першакурснікі ФДА наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
27 лістапада першакурснікі ФДА разам з намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце, куратарам 102 гр. І.Г. Гушчынскім наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Студэнты запісаліся ў бібліятэку і атрымалі білеты чытача, пасля чаго азнаёміліся з яе заламі, тэматычнымі аддзеламі, а таксама інфармацыйнымі рэсурсамі.
Асаблівую цікавасць у першакурснікаў выклікала экскурсія ў Музей кнігі. Студэнты азнаёміліся з экспазіцыяй, а таксама даведаліся шмат цікавага як аб гісторыі развіцця кнігадрукавання, так і сучасных тэндэнцыях міравой і айчыннай кнігавыдавецкай дзейнасці.
Наваяўленым чытачам у гэты дзень сапраўды пашанцавала. У галерэі “Панарама”, размешчанай на 22-м паверсе бібліятэкі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы акварэляў вядомага беларускага мастака Уладзіміра Рынкевіча. З яе экспазіцыяй, прадстаўленай 30-цю працамі майстра, з задавальненнем азнаёміліся і студэнты ФДА.

Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ выказвае шчырую ўдзячнасць Музею кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за цікавую экскурсію.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя