Павіншавалі пераможцаў!
17–24 лютага 2015 года Беларусь прымае чэмпіянат свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў. Пляцоўкай правядзення спаборніцтваў стаў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" - адзін з лепшых біятлонных комплексаў у свеце.
19 лютага студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ разам з намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце І.Г. Гушчынскім і выкладчыкам кафедры методык дашкольнай адукацыі І.М. Іваноўскай з задавальненнем скарысталіся магчымасцю наведаць цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў чэмпіянату, а таксама ўвачавідкі ўбачыць мадэрнізаваны і толькі нядаўна адчынены пасля рэканструкцыі спорткомплекс "Раўбічы".
Нягледзячы на не зусім "біятлоннае" пахмурае надвор'е на мерапрыемстве панавала прыязная ўрачыстая атмасфера. Заўзятары падзялілі радасць перамогі са спартоўцамі і зрабілі памятныя фатаздымкі з удзельнікамі спаборніцтваў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя