Контакты


Факультет дошкольного образования БГПУ

Республика Беларусь,

220118, г.Минск,

ул.Кабушкина 59а

Тел.:  +375 17 311-22-73
 

E-mail: preschool@bspu.by

 

Сайт центра современных методик дошкольного образования

 

Правила внутреннего распорядка БГПУ для обучающихся

 

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году В ПЕРВУЮ ОЧЕРЕДЬ

 

СПИСОК СТУДЕНТОВ, имеющих право получения места для проживания в общежитии БГПУ в 2026-2027 учебном году ВНЕ ОЧЕРЕДИ

 

СПИСОК-ОЧЕРЕДЬ СТУДЕНТОВ, желающих проживать в общежитиях БГПУ в 2026-2027 учебном году  

 

 

 

 

 

Магистратура

 

 

 

 

События

Круглы стол "Канстытуцыя як гарант правоў грамадзяніна РБ"

2016-03-19

17 сакавіка 2016 года ў інтэрнаце № 7 прайшоў круглы стол "Канстытуцыя як гарант правоў грамадзяніна РБ", прысвечаны 22-й гадавіне прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ. У ролі мадэратара выступіў намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта дашкольнай адукацыі, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт І. Г. Гушчынскі.

І. Г. Гушчынскі распавёў студэнтам аб гісторыі прыняцця канстытуцый у розных краінах свету (ЗША, Францыі, Рэчы Паспалітай). Асаблівая ўвага была звернута на Канстытуцыі БССР 1919, 1927, 1937, 1978 гг., Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 г., а таксама змяненні і дапаўненні, прынятыя на рэспубліканскіх рэферэндумах 1995, 1996, 2004 гг. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі такія праблемы, як роля і функцыі Канстытуцыі ў жыцці грамадства; гарантыя правоў і свабод грамадзян; саблюдзенне грамадзянамі абавязкаў, прапісаных у Канстытуцыі; значэнне Канстытуцыі 1994 г. для станаўлення суверэнітэту і дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі мерапрыемства сышліся ў меркаванні, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адыгрывае ключавую ролю ў належным функцыянаванні дзяржаўнага механізму нашай краіны і з'яўляецца гарантам правоў і свабод грамадзян.