Сесiя на завочнай форме атрымання адукацыi
Студзень – не толькі час экзаменаў у студэнтаў дзённай формы навучання, але і традыцыйны перыяд зімовай экзаменацыйна-лабараторнай сесіі першакурскнікаў-завочнікаў. Сёлета яна праходзіць з 19 па 28 студзеня.
У першы ж дзень сесіі студэнты ФДА здавалі залікі па дысцыплінах “Замежная мова” і “Бяспека жыццядзейнасці чалавека”. Па словах студэнткі 111 гр. Кацярыны Пайко, яны вельмі хваляваліся перад сваім першым залікам (па англійскай мове), але ўсё аказалася не так страшна, як адразу здавалася, прынамсі для тых, хто напружана рыхтаваўся. Цяпер 111 гр. чакае свайго першага экзамена – па абавязковым модулі “Гісторыя”.
А вось для 115 гр., напэўна, адзін з самых запамінальных і хвалюючых момантаў у жыцці кожнага студэнта – першы экзамен, чакаў ужо ў першы дзень сесіі! Студэнты мелі прадэманстраваць савае веды па абавязковым модулі “Гісторыя” (экзаменатар – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў П.А. Трубчык). Нягледзячы на хваляванне, завочнікі ў цэлым паказалі дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі і атрымалі станоўчыя адзнакі. Аднак гэтf толькі першы экзамен, а значыць – яшчэ ня час расслабляцца, бо наперадзе яшчэ шмат важных і цікавых выпрабаванняў.
Пажадаем студэнтам завочнай формы атрымання адукацыі паспяховай сдачы сесіі!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя