13 май 2019
Першы рэспубліканскі студэнцкі фестываль тэатральнага майстэрства "З казкай да сэрца"
З 13 па 28 мая 2019 года на факультэце дашкольнай адукацыі БДПУ пройдзе І рэспубліканскі студэнцкі фестываль тэатральнага майстэрства "З казкай да сэрца".
Паказ фестывальных спектакляў пройдзе на сцэне ДУА "Яслі-сад №35 г. Мінска". Маленькія гледачы стануць непасрэднымі ўдзельнікамі тэатральных паказаў, якія падрыхтавалі для іх студэнты факультэта ў рамках дысцыпліны "Тэатральная дзейнасць ва ўстановах дашкольнай адукацыі", а таксама пазнаёмяцца з творчасцю гасцей фестывалю-студэнцкага лялечнага тэатра "Адраджэнне батлейкі" (ФДА БДПУ), тэатраў "Жаранцы" (а. г. Ракаў, Мінская вобласць) і "Батлейка" (г. п. Мір, Гродзенская вобласць).
