Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

5 декабрь 2014

Першакурснікі ФДА наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

27 лістапада першакурснікі ФДА разам з намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце, куратарам 102 гр. І.Г.  Гушчынскім наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

 Студэнты запісаліся ў бібліятэку і атрымалі білеты чытача, пасля чаго азнаёміліся з яе заламі, тэматычнымі аддзеламі, а таксама інфармацыйнымі рэсурсамі.

Асаблівую цікавасць у першакурснікаў выклікала экскурсія ў Музей кнігі. Студэнты азнаёміліся з экспазіцыяй, а таксама даведаліся шмат цікавага як аб гісторыі развіцця кнігадрукавання, так і сучасных тэндэнцыях міравой і айчыннай кнігавыдавецкай дзейнасці.

Наваяўленым чытачам у гэты дзень сапраўды пашанцавала. У галерэі “Панарама”, размешчанай на 22-м паверсе бібліятэкі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы акварэляў вядомага беларускага мастака Уладзіміра Рынкевіча. З яе экспазіцыяй, прадстаўленай 30-цю працамі майстра, з задавальненнем азнаёміліся і студэнты ФДА.

javascript:void(0)

Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ выказвае шчырую ўдзячнасць Музею кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за цікавую экскурсію.

К следующим новостям