Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

20 февраль 2015

Павіншавалі пераможцаў!

17–24 лютага 2015 года Беларусь прымае чэмпіянат свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў. Пляцоўкай правядзення спаборніцтваў стаў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту  "Раўбічы" - адзін з лепшых біятлонных комплексаў у свеце.

19 лютага студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ  разам з намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце І.Г. Гушчынскім і выкладчыкам кафедры методык дашкольнай адукацыі І.М. Іваноўскай з задавальненнем скарысталіся магчымасцю наведаць цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў чэмпіянату, а таксама ўвачавідкі ўбачыць мадэрнізаваны і толькі нядаўна адчынены пасля рэканструкцыі спорткомплекс "Раўбічы".

Нягледзячы на не зусім "біятлоннае" пахмурае надвор'е на мерапрыемстве панавала прыязная ўрачыстая атмасфера. Заўзятары падзялілі радасць перамогі са спартоўцамі і зрабілі памятныя фатаздымкі з удзельнікамі спаборніцтваў.

К следующим новостям