Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

31 март 2022

На факультэце дашкольнай адукацыі прайшоў дзень адчыненых дзвярэй

30 сакавіка 2022 г. на факультэце дашкольнай адукацыі ў фармаце онлайн прайшоў дзень адчыненых дзявярэй. У ходзе мерапрыемства была прадстаўлена актуальная для абітурыентаў інфармацыя аб факультэце -  спецыяльнасцях, формах і тэрмінах атрымання адукацыі, плане набору, прахадных балах у мінулым годзе, кошце платнага навучання.  Прадстаўнікі адміністрацыі факультэта   (дэкан Вольга Мікалаеўна Анцыпіровіч, а таксама намеснікі дэкана па вучэбнай рабоце Ігар Генадзьевіч Гушчынскі і Кацярына Міхайлаўна Каранец) падрабязна адказалі на шматлікія пытанні абітурыентаў і іх бацькоў, якія датычылі не толькі паступлення ва ўніверсітэт, але таксама асблівасцях навучання і студэнцкага жыцця на факульэце - вучэбных дысцыплін, пражывання ў інтэрнаце, студэнцкіх клубаў і інш. Мерапрыемства прайшло ў дабразычлівай атмасферы, а інфармацыя выклікала інтарэс у наведвальнікаў.

К следующим новостям