Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

21 февраль 2017

КАФЕДРА МЕТОДЫК ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ – ПЕДАГАГІЧНЫМ РАБОТНІКАМ УСТАНОЎ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

Прафесарам  кафедры методык дашкольнай адукцыі Старжынскай Н.С. і дацэнтам  кафедры Дубінінай Д.М. падрыхтаваны вучэбна- метадычны комплекс “Я мову родную люблю” для устаноў дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання.

У склад вучэбна-метадычнага комплексу “Я мову родную люблю” уваходзяць:

вучэбна-метадычны дапаможнік “Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў”, які ўключае прыкладныя канспекты заняткаў па развіцці маўлення і маўленчых зносін у сярэдняй і старшай групах установы дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання;

вучэбны наглядны дапаможнік “Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 5 гадоў”, які ўяўляе сабой наглядны матэрыял для работы з дзецьмі сярэдняй групы;

вучэбны наглядны дапаможнік “Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 5 да 7 гадоў”, які ўяўляе сабой наглядны матэрыял для работы з дзецьмі старшай групы на занятках;

вучэбны наглядны дапаможнік “Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 6 да 7 гадоў”, які ўяўляе сабой наглядны матэрыял для работы з дзецьмі старшага дашкольнага ўзросту ў нерэгламентаванай дзейнасці.

Змест вучэбна-метадычнага комплексу “Я мову родную люблю” забяспечвае работу выхавальніка установы дашкольнай адукацыі па такіх адукацыйных напрамках, як сацыялізацыя, звязнае беларускае маўленне і беларускамоўныя зносіны ў сярэдняй і старшай групах ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі.

 

К следующим новостям