Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

20 ноябрь 2021

Гульня-квест «Беларусiяда» у ДУА «Яслi-сад № 475 г. Мiнска»

19 лiстапада 2021 г. студенты 4-го курса факультэта дашкольнай адукацыi Волчык Аляксандра, Гляцэвiч Дар’я, Копаць Таццяна, Пацiевец Iлона, Паляшчук Дар’я, Цвiрко Валерыя пад кiраўнiцтвам  намеснiка загадчыка па асноўнай дзейнасцi ДУА «Яслi-сад № 475 г.Мiнска»  Мальчыхiнай Веранiкi Аркадзьеўны i выкладчыка кафедры агульнай  i дзiцячай псiхалогii БДПУ Бондар Наталлi Пятроўны арганiзавалi i правялi для дзяцей старэйшых групп гульню-квест «Беларусiяда», якая стала сапраўдным святам беларускай мовы i культуры. Тэрыторыяй правядзення гульнi стаў увесь дзiцячы сад (памяшканнi групп, кабiнет псiхолага, спартыўная i музычная залы). На кожнай станцыi дзецi выконвалi заданнi, адгадвалi загадкi, адказвалi на пытаннi аб роднай краiне, яе геаграфii, прыродзе, культуры, традыцыйных промыслах, шукалi кавалачкi карты Беларусi, а таксама гулялi ў беларускiя рухомыя гульнi.

Гульня-квест выклiкала вялiкую цiкавасць як у дзяцей, так i ў выхавальнiкаў, а таксама ва ўсiх супрацоўнiкаў яслi-сада; усе адзначылi выключна ўдалую форму яе правядзення.

Студэнты вельмi ўдзячны загадчыцы ДУА «Яслi-сад № 475 г.Мiнска»   Крывiцкай Аксане Мiкалаеўне, намеснiцы загадчыка па асноўнай дзейнасцi Мальчыхiнай Веранiке Аркадзьеўне, выхавальнiкам i ўсiм супарацоўнiкам яслi-сада за дапамогу ў арганiзацыi i правядзеннi гульнi.

Фотогалерея

К следующим новостям