Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

18 февраль 2025

Дыялагавая пляцоўка «Кнігі нашых продкаў»

17 лютага 2025 г. на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Вікенцьеўна Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка – прачыталі інтэрактыўную навукова-папулярную лекцыю «Кнігі нашых продкаў», скіраваную на азнаямленне студэнтаў з нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчынай. Падобныя сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй. Вучоныя-лінгвісты не першы раз выступаюць перад студэнтамі факультэта па запрашэнні Фінькевіч Людмілы Уладзіміраўны, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта, дацэнта кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі.

Падчас свайго выступлення Наталля Вікенцьеўна Паляшчук гаварыла аб асаблівасцях ужывання кірылічных літар у беларускіх рукапісах і старадруках, расказала цікавыя факты з гісторыі напісання розных графем, разгледзела спецыфіку афармлення літар кірыліцы з лікавым значэннем, напісання слоў пад цітлай, адзначыла змяненні, якія адбыліся ў кірылічнай  сістэме пісьма да нашых дзён. Асобная ўвага была нададзена тром распаўсюджаным у старажытнасці тыпам пісьма  – уставу, паўуставу і скорапісу, а таксама паказаны копіі старонак тэкстаў, напісаных з іх выкарыстаннем.

Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка пазнаёміла прысутных з гісторыяй стварэння і бытавання кнігі на беларускіх землях, паказала фота аркушаў Тураўскага Евангелля ХІІ ст., Аршанскага Евангелля ХІІІ ст. і Слуцкага Евангелля ХVI ст., “Граматыкі” Лаўрэнція Зізанія 1596 г. Падрабязна Э.В. Ярмоленка спынілася на жанрава-стылявой прыналежнасці старабеларускіх помнікаў і расказала аб некаторых асаблівасцях помнікаў дзелавога зместу (“Трыбунал абывацелям ВКЛ”, “Статут ВКЛ” 1588 г. і інш.), рэлігійных тэкстаў (выданні Францыска Скарыны і інш.) і свецка-мастацкіх твораў (“Александрыя”, Баркалабаўскі летапіс і інш.).

Закончылася сустрэча адказамі на падрыхтаваныя вучоным пытанні па тэме сустрэчы.

Фотогалерея

К следующим новостям